17 сакавіка Еўрасаюз апублікаваў заяву з заклікам да Беларусі ўзмацніць дэмакратычныя працэсы.

«Павінна быць забясьпечана свабода сходаў і асацыяцый. Нядаўна затрыманыя мірныя ўдзельнікі акцыі пратэсту, сярод якіх і журналісты, якія асвятлялі мерапрыемства, неадкладна павінны быць вызваленыя», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара кіраўніка замежнапалітычнага ведамства ЕС.

З 3 да 17 сакавіка ўлады Беларусі пакаралі не менш за 204 чалавекі, сотні выклікалі на «прафілактычныя гутаркі».

Нагадаем, што спускавым кручком для масавых пратэстаў стала прыняцце Дэкрэта аб дармаедстве. Але глыбінная прычына заключаецца ў эканамічным адставанні Беларусі. ВУП скараціўся на 6,6% за два апошнія гады, і працягвае падаць сёлета, а рэальныя даходы людзей упалі на 7% за мінулы год. У рэгіёнах людзям няма работы, многія сем'і выжываюць толькі за кошт выезду мужчын на заробкі ў Расію.

Пратэстоўцы патрабуюць адмены дэкрэта, змены эканамічнай палітыкі і правядзення свабодных выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?