Зянон Пазьняк заявіў пра стварэньне новага руху. Пра гэта старшыня КХП-БНФ сказаў у эфіры перадачы «Прасьвет» на тэлеканале Белсат. Назва новага руху — «За вольную Беларусь».

Пра яго стварэньне будзе афіцыйна абвешчана падчас акцыі з нагоды 25 сакавіка, якую ладзіць партыя Пазьняка.

Паводле палітыка, беларускае грамадзтва павінна самаарганізоўвацца. Ён заклікаў ствараць суполкі працоўных людзей руху «За вольную Беларусь» па месцы жыхарства і працы.

Падрабязнасьці пра мэты і задачы руху «За вольную Беларусь» плянуецца абвесьціць 25 сакавіка ў Кіеўскім сквэры ў Менску, дзе мае прайсьці арганізаваная КХП-БНФ акцыя з нагоды Дня Волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?