Расія ў 2014 годзе атрымала ад былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча падпісаную заяву з просьбай увесці войскі для ўрэгулявання сітуацыі ў краіне. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

Яна падкрэсліла, што заява была аформленая не ў выглядзе ліста, але заўважыла, што сам Януковіч «ніколі не адмаўляў, што яе падпісваў».

Захарава таксама пацвердзіла, што 3 сакавіка 2014 года сталы прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін быў упаўнаважаны прадэманстраваць заяву Януковіча на пасяджэнні Рады Бяспекі.

16 сакавіка 2017 г. прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін не атрымліваў ад Януковіча лістоў з просьбай аб уводзе войскаў. Пры гэтым ў 2014 годзе сам Пуцін казаў, што ўкраінскі прэзідэнт звяртаўся да яго з такой просьбай.

Пытанне пра дакумент з просьбай увесці войскі абмяркоўваецца ў сувязі з тым, што ва Украіне ён лёг у аснову справы аб дзяржаўнай здрадзе супраць Януковіча, якую ў сакавіку перадалі ў кіеўскі суд. Сам Януковіч заяўляе, што ліста не было і войскі ён уводзіць не прасіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?