РУП «Белтэлекам» папярэджвае пра магчымыя збоі ў рабоце ByFly у ноч на 21 сакавіка ў Мінску. Такая інфармацыя размешчана на сайце кампаніі. Ад 1.00 да 6.00 будуць праводзіцца работы на абсталяванні сеткі перадачы Мінска. Падчас правядзення работ магчымы кароткачасовыя перапынкі доступу ў інтэрнэт для абанентаў паслуг ByFly і Home Wi-Fi. Акрамя таго, 24 сакавіка з 1.00 да 6.00 будуць праводзіцца работы на абсталяванні паслугі «Разумны дом». Перапынак у прадастаўленні паслугі складзе 2 гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0