У парыжскім аэрапорце Арлі памежнік застрэліў мужчыну, які адабраў зброю ў салдата. Як паведамляе Le Monde, ён схапіў аўтамат і кінуўся бегчы, але памежнік паспеў яго застрэліць.

Матывы злачынца невядомыя. Аэрапорт часткова эвакуявалі.

У аэрапорт прыехаў міністр унутраных спраў Бруно Лё Ру.

Арлі часова зачынены. Палёты прыпыненыя.

Раніцай на поўначы Парыжа мужчына параніў паліцэйскага з агнястрэльнай зброі, калі той спыніў яго аўтамабіль для праверкі дакументаў. Афіцыйна два напады не звязваюць, але французская прэса паведамляе, што гэта быў адзін і той жа чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0