На нашых калегаў па ўсёй краіне сёння ідзе «паляванне». У чатырох гарадах здымачныя групы «Белсату» затрыманыя.

Затрыманне Алеся Леўчука ў Кобрыне

У Facebook пра сваё затрыманне паведаміў журналіст, які на фрылансе супрацоўнічае з «Белсатам», Алесь Ляўчук. Ён паспеў коратка адпісацца на сваёй старонцы, што затрыманы. Цяпер яго тэлефон выключаны. Месца знаходжання невядомае. З’явілася інфармацыя, што Алеся Ляўчука затрымалі ў Кобрыне.

Затрыманні журналістаў ў Гомлі

Фрылансерка, якая супрацоўнічае з «Белсатам» Ларыса Шчыракова 5 хвілінаў таму паведаміла, што была затрыманая ў Гомлі. Дачапіліся да машыны, што нібыта ўгнаная.

Таксама спынілі Кастуся Жукоўскага, які кіраваў уласным аўтам. Супрацоўнікі ДАІ патрабуюць паказаць, што знаходзіцца ў багажніку. Спадар Жукоўскі патрабуе, каб гэта зрабілі з панятымі.

Затрымалі Сяргея Русецкага і Уладзіміра Лунёва каля Полацку

Updt. 13:56. Русецкага і Лунёва адпусцілі

На Віцебшчыне міліцыянты затрымалі журналістаў Сяргея Русецкага і Уладзіміра Лунёва. Яны знаходзяцца ў РАУСе ў Полацку. Вядома, што міліцыянты патрабуюць ад журналістаў пісьмовых тлумачэнняў. На дадзены момант сувязі з журналістамі няма.

Стала вядома, што Русецкага і Лунева спынілі за некалькі кіламетраў да Полацку. Калі яны накіроўваліся ў Новаполацк на акцыю, супраць дэкрэта № 3. Паводле міліцыянтаў, прычына спынення ў тым, што 1 сакавіка ў вёсцы Фарынава адбыўся разбойны напад, і аўта, на якім перасоўваліся журналісты, падобнае на аўта, якое фігуруе ў справе па разбойным нападзе.

Затрыманне Вольгі Чайчыц і Сяржука Кавалёва ў Барысаве

Журналістаў Вольгу Чайчыц і Сяржука Кавалёва затрымалі падчас наўпроставага эфіру. Яны вялі онлайн-трансляцыю з плошчы ў Барысаве.

Каля 15-й Вольга Чайчыц паведаміла ў сацсетках, што яе выпусцілі.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?