У Мазыры на плошчу Леніна 18 сакавіка выйшлі некалькі дзесяткаў чалавек, каб выказаць сваё незадавальненьне «дармаедзкім«дэкрэтам № 3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.

Адзін з удзельнікаў стыхійнага сходу паведаміў:

«Ідзе дождж, мокры сьнег, але гараджане пакуль не сыходзяць. Уголас абураюцца цяжкім станам жыцьця, скарачэньнямі на прадпрыемствах, нізкімі заробкамі».

Да людзей падыходзіў намесьнік начальніка РАУС, папярэджваў, што сход незаконны. Аднак людзі працягваюць стаяць каля помніка «правадыру ўсясьветнай рэвалюцыі Ўльянаву-Леніну».

Два дні таму міліцыя афіцыйна папярэдзіла мясцовага актывіста Рыгора Крывіцкага, каб ён не выходзіў на плошчу. Пэнсіянэр «засьвяціўся» тым, што падаў заяўку ў Мазырскі райвыканкам на пікет на 26 сакавіка. Сам заяўнік прыйшоў на некалькі хвілін на плошчу, расказаў пра папярэджаньне і сышоў.

Па зьвестках відавочцаў, траса Кобрын-Гомель напоўнена экіпажамі патрульных машын ДАІ. Стаяць яны на ўездах у Мазыр, у Рэчыцу.

Таксама па некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі на акцыі пратэсту ў Кобрыне і Светлагорску.

У астатніх гарадах: Лідзе, Наваполацку, Рэчыцы, Барысаве, Асіповічах, Горках, Жодзіне, Салігорску і Лунінцы, пазначаных у анонсе акцыі, на ананімны заклік да пратэстаў ніхто не адгукнуўся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру