У выніку хатніх родаў, якія адбыліся ў кватэры ў Віцебску, памерла дзяўчынка-немаўля. Гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да маці дзіцяці.

Парадзіха з сям'ёй - мужам і дачкой - жыве ў Санкт-Пецярбургу. У Віцебску пражывае яе маці. Да яе і прыехала ў лютым гэтага года жанчына, каб нарадзіць у яе кватэры другое дзіця. Дзяўчынка наглыталіся каляплодных водаў і пачала задыхацца.

Маці спачатку сама аказвала дапамогу дачцэ, потым прыехала хуткая. Нованароджаную адвезлі ў бальніцу, але праз дзве гадзіны пасля нараджэння яна памерла.

У лістападзе 2016 года жанчына звярталася ў кансультацыю абласной радзільні. Паведаміла медыкам, што нараджаць будзе ў Беларусі. Але зробіць гэта ў хатніх умовах. Лекары папярэджвалі будучую маці аб рызыцы для яе самой і малога, але яна іх не паслухала.

Дарэчы, першае дзіця жанчына таксама нарадзіла ў хатняй абстаноўцы. У жаночай кансультацыі яна тады не назіралася.

Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 144 КК (Прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?