Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заняла 12-е месца ў гонцы пераследу, якая прайшла 18 сакавіка ў рамках апошняга этапу Кубка свету ў нарвежскім Халменколене. Спартсменка стартавала 21-й і даволі паспяхова павяла гонку — тры агнявыя рубяжы былі «чыстымі» і на апошнюю стральбу Домрачава выйшла 4-й. Але тут яна не закрыла адразу тры мішэні і не змагла зачапіцца за прызавыя месцы.

Перамога ў гэтай гонцы дасталася Мары Лауканен з Фінляндыі, на другім месцы чэшка Габрыэла Коўкалава, на трэцім — францужанка Жусцін Брэза.

Вынікі іншых беларусак, якія ўдзельнічалі ў гонцы: Надзея Скардзіна — 39 месца, Крысціна Ільчанка — 43, Дзінара Алімбекава — 57.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?