Шэф-рэдактара аналітычнай рэдакцыі інфармацыйнага агенцтва Regnum, грамадзяніна Беларусі Юрыя Баранчыка могуць выдаць Мінску ў рамках пагаднення аб прававой дапамозе, дзеючага паміж праваахоўнымі структурамі дзвюх краін, паведаміла РІА «Навіны» крыніца ў праваахоўных органах РФ.

Раней стала вядома, што Баранчыка адпусцілі, бо суд адмовіўся яго арыштаваць, а тэрмін затрымання мінуў. Паводле словаў галоўнага рэдактара агенцтва Regnum, Баранчык падаў хадайніцтва аб прадастаўленні палітычнага прытулку, аднак у Крамлі паведамілі, што такіх запытаў яны не атрымлівалі.

«Нягледзячы на тое, што суд адмовіўся арыштоўваць Баранчыка, Рэспубліка Беларусь накіравала запыт на яго вышук і затрыманне па абвінавачванні ў распальванні міжнацыянальнай варажнечы. Між праваахоўнымі структурамі дзвюх краін існуе дамоўленасць, узгодненая на самых высокіх узроўнях, пра прававую дапамогу, якая прадугледжвае выдачу асоб, абвешчаных у вышук. Па сутнасці на тэрыторыі Расіі чалавек, пра якога вы кажаце, знаходзіцца ў рамках адзінага прававога поля. Значыць, у рамках гэтай дамоўленасці ён павінен быць суправоджаны і перададзены Беларусі», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, не выключана, што працэдура экстрадыцыі можа пачацца ў найбліжэйшы час. Гэтую інфармацыю пацвердзілі яшчэ некалькі крыніц у сілавых структурах.

Афіцыйнага пацвярджэння дадзенай інфармацыі РІА «Навіны» не мае.

У сераду стала вядома, што ў Маскве быў затрыманы супрацоўнік інфармацыйнага агенцтва Regnum, грамадзянін Беларусі Баранчык, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку. Па дадзеных сталічнага глаўка МУС Расіі, вырашаецца пытанне аб яго перадачы Мінску. Афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі Сяргей Кабаковіч пазней пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні Баранчыка ў Расіі па запыце беларускага боку.

Скандал вакол расійскага інфармацыйнага агенцтва Regnum разгарэўся ў снежні 2016 года ў сувязі з публікацыяй шэрагу матэрыялаў на беларускую тэму. Пасля праваахоўнікі Беларусі затрымалі трох аўтараў Regnum, якім было выстаўленае абвінавачванне па частцы 1 артыкула 130 КК «Распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0