У Мазыры мясцовыя міліцыянты затрымалі чатырох пратэстоўцаў, якія сёньня, 18 сакавіка выйшлі на плошчу Леніна.

«Сядзім у райаддзеле, чакаем. Будуць, напэўна, апытваць, пратакол складаць. Пакуль незразумела», — тлумачыць Алег Шаўко, адзін з затрыманых.

35-гадовы мужчына паводле прафэсіі падрыўнік. Працаваў у нафтаздабываючай галіне. Паўтара года бяз працы.

«Я таму і выйшаў на плошчу, што няма з чаго жыць. Набалела, хацеў выказацца», — кажа Шаўко.

У міліцыі таксама знаходзяцца беспрацоўныя Аляксандар Барысенка і Аляксандар Трошка, а таксама жанчына сярэдняга веку, якую называюць «Нона».

Як паведамлялася, 18 сакавіка, нягледзячы на дождж і мокры сьнег, у Мазыры на плошчу Леніна выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадавальненьне «дармаедзкім» дэкрэтам № 3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру