Французскі Канстытуцыйны суд пацвердзіў, што 11 кандыдатаў будуць змагацца за крэсла прэзідэнта краіны на выбарах, якія павінны адбыцца 23 красавіка.

Сярод кандыдатаў — лідарка крайне правых Марын Ле Пэн, незалежны кандыдат-цэнтрыст Эмануэль Макрон і кансерватар Франсуа Фіён.

Паводле папярэдніх апытанняў, чакаецца, што ніводзін з кандыдатаў не зможа перамагчы ў першым туры. Другі тур выбараў запланаваны на 7 мая.

У наступны панядзелак пяць галоўных кандыдатаў - Марын Ле Пэн, Эмануэль Макрон, Франсуа Фіён, а таксама кандыдат ад сацыялістаў Бенуа Амон і кандыдат ад камуністаў Мэляншон - з'явяцца на першых тэледэбатах.

Раней на гэтым тыдні французская пракуратура пачала афіцыйнае расследаванне супраць кандыдата ў прэзідэнты Франсуа Фіёна. Яго падазраюць у растраце дзяржаўных сродкаў.

Фіёна падазраюць у тым, што ён уладкаваў на працу сваю жонку і плаціў ёй зарплату за паслугі, якіх яна на самай справе не рабіла. Яму таксама абвінавачваюць у тым, што ён плаціў сваім дзецям Мары і Чарльзу, калі быў сенатарам.

Фіён кажа, што яго дзеці атрымлівалі ўзнагароду як юрысты за канкрэтныя задачы. Але ніводзін з іх не быў кваліфікаваным юрыстам на той час.

Марын Ле Пэн таксама знаходзіцца пад следствам з-за публікацыі ў сваім Twitter трох жорсткіх малюнкаў катаванняў з боку прадстаўнікоў «Ісламскага дзяржавы» ў снежні 2015 года.

Раней за гэта яе пазбавілі імунітэту ад крымінальнай адказнасці ў Еўрапейскім парламенце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру