На выхадзе з дому раніцай 19 сакавіка затрыманы баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык.

Пра затрыманьне ён пасьпеў паведаміць праваабаронцу Сяргею Гоўшу. Той распавядае: «Ён пасьпеў мне паведаміць, што захоп зьдзейсьнілі маёр Баранавіцкага ГАУС Кучэнка Антон Аляксандравіч і Патоцкі Руслан Віктаравіч па загадзе кіраўніцтва ГАУС».

Праваабаронца мяркуе, што затрыманьне Грыка можа быць зьвязанае з анансаванай акцыяй пратэсту ў Баранавічах, якая мае адбыцца а 16 гадзіне.

Пазней быў затрыманы сябра партыі БНФ Мікалай Чарнавус-старэйшы. 

Грыка ўжо затрымлівалі прэвэнтыўна ў дзень акцыі «недармаедаў» у Менску 15 сакавіка. Тады Грык цэлы дзень правёў у міліцыі «на размове» з маёрам.

Тэлефон Рыгора Грыка цяпер не адказвае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру