У вёсцы Савічы Слонімскага раёна 29-гадовы мужчына скраў грошы ў 84-гадовага аднавяскоўца.
Мужчына прыйшоў да пенсіянера ў госці.
- Пакуль гаспадар дома на хвілінку адыйшоўся, аднавясковец скраў у чалавека сталага веку 200 рублёў, - расказаў пра здарэнне начальнік Слонімскага раённага аддзела Следчага камітэта Яўген Ерашэнка.





