Шырокую лінейку беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) пакажуць прадстаўнікі беларускага ВПК на міжнароднай выставе авіяцыйна-касмічнай і ваенна-марской тэхнікі «LIMA-2017», якая адкрываецца 21 сакавіка ў Малайзіі. Адначасова на беларускіх стэндах можна будзе пазнаёміцца з апошнімі распрацоўкамі сродкаў радыёэлектроннай барацьбы з БПЛА.

Свае беспілотнікі на асобным стэндзе прадставіць «558-ы Авіяцыйны рамонтны завод» (Баранавічы, Брэсцкая вобласць), які з'яўляецца адным з лідараў у вытворчасці гэтага віду прадукцыі ў краіне. На выставе можна будзе ўбачыць тактычныя БПЛА самалётнага тыпу «Бекард-1 (2)», «Кондар - 1 (2)», а таксама вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (тыпу квадракоптар) - БПЛА «Шэршань».

Упершыню шырокай публіцы на стэндзе беларускага прадпрыемства будзе прадстаўлены беспілотны авіяцыйны комплекс (БАК) «Маскіт» (на фота), які быў распрацаваны па замове сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі. Гэты беспілотнік не патрабуе спецыяльных пляцовак для запуску і прызямлення, што дазваляе выкарыстоўваць яго вайскоўцам сіл спецыяльных аперацый у любым становішчы, на любой мясцовасці пры выкананні пастаўленых задач як у пешым парадку, так і на тэхніцы.

Беларускі ВПК актыўна сёння працуе і над сродкамі, якія дазваляюць нейтралізаваць беспілотныя лятальныя апараты. У сувязі з гэтым, унікальнымі называюць распрацоўкі ААТ «КБ «Радар» па стварэнні станцый і комплексаў радыёпадаўлення радыёсувязі, якія будуць прадстаўлены на «LIMA-2017». Цікавасць у спецыялістаў выклікае станцыя радыёэлектроннай барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі «Навальніца-С». «Адметнасцю дадзенага ўзору з'яўляецца прымяненне тэхналогій спуфінгу (падман), гэта значыць, здольнасць не толькі парушаць каналы сувязі беспілотніка з камандным пунктам, але і падманваць яго сродкі навігацыі», - адзначылі на прадпрыемстве.

«Навальніца-С» здольная выяўляць любыя БЛА, якія маюць бартавыя сродкі перадачы дадзеных, ажыццяўляць радыёпадаўленне ліній кіравання і перадачы дадзеных. Акрамя таго, у беларускай распрацоўцы рэалізаваная магчымасць фарміравання дэзынфармацыйных перашкод бартавой апаратуры спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы GPS. Гэта дазваляе кіраваць сістэмай навігацыі аб'екта ў сваіх інтарэсах, адзначылі прадстаўнікі «КБ «Радар».



Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру