Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька выказаў неразуменне, чаму людзі выходзяць на вуліцы, а не ідуць са сваімі праблемамі да чыноўнікаў, прамыя дыялогі з якімі ўвесь час анансуюцца на першых старонках дзяржаўных СМІ.

Пра гэта ён сказаў у праграме «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь-1» у суботу.

Пасля гэтага Давыдзька прыгадаў нядаўнюю яскравую цытату Аляксандра Лукашэнкі.

«Прэзідэнт сказаў, што трэба павыкалупваць з булкі разынкі, то бок тых, хто не хоча дыялогу. З народам улада заўсёды і павінна, і гатовая размаўляць. Мне не спадабалася параўнанне з разынкамі. Я думаю, з булкі тараканаў трэба выкалупваць. Таму што гэты мілы вобраз разынак ну ніяк не падыходзіць да вось гэтых мярзотнікаў, часта вялікаўзроставых, якія і цяпер, 25-га збіраюцца ісці і нагнятаюць абстаноўку», — выказаўся Давыдзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?