Фото: Reuters
Улады Кітая заявілі, што апошняя электрастанцыя Пекіна, якая працуе на вугалі, спыніла працу.
З гэтага часу ўсю электрычнасць у горадзе генеруюць з дапамогай прыроднага газу.
Гэтая навіна з'явілася на фоне смогу, які ў чарговы раз ахутаў Пекін.
Усяго некалькі дзён таму прэм'ер-міністр Кітая Лі Кэцян паабяцаў перад нацыянальным парламентам вярнуць блакітнае неба над краінай.
Пекін - першы кітайскі горад, усе электрастанцыі якога будуць працаваць на газе.
Кітай пакутуе ад частага смогу. Хуткая індустрыялізацыя прывяла да значнага забруджвання паветра ў краіне.





