Самалёту «Белавія» Мінск - Санкт-Пецярбург прыйшлося вярнуцца ў Мінск з-за зграі птушак. Борт шчасліва прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце, пасажыры чакаюць замены самалёта. Аб экстранай пасадцы паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

— Пасля ўзлёту, на вышыні каля 150 метраў, «Боінг 737-500» сутыкнуўся са зграяй птушак, - паведамілі TUT.BY у прэс-службе. — Птушка трапіла ў рухавік. Камандзір прыняў рашэнне аб вяртанні ў Мінск. Самалёт выпрацаваў паліва і шчасна ажыццявіў пасадку.

Пасажырам экіпаж паведаміў аб тым, што па тэхнічных прычынах самалёт вернецца ў Мінск. Адной пасажырцы стала дрэнна — таму да борта самалёта давялося выклікаць хуткую дапамогу.

Паветранае судна замянілі, самалёт ужо вылецеў з Мінска ў Пецярбург. Чакаецца, што з-за затрымкі ён вернецца з Санкт-Пецярбурга ў Мінск у 23.50 замест 21.30 па раскладзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?