Заданне прэзідэнта аб працаўладкаванні да 1 мая усіх беспрацоўных будзе выканана, пры гэтым частка беспрацоўных да 1 мая зможа прэтэндаваць толькі на аплатныя грамадскія работы. Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч ў эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ.

«Да 1 мая ёсць задача забяспечыць усіх беспрацоўных працай. Гэта тыя, каму трэба пастаянную працу, і тыя, для каго няма працы на рынку па іх кваліфікацыі. Для іх патрэбны аплатныя грамадскія работы як часовая мера падтрымкі. Мясцовыя ўлады гэтым зоймуцца», — адзначыла Касцевіч.

Нядаўна прызначаная міністр адзначыла, што сістэма сацабароны ў краіне выбудаваная — ёсць дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, пяць відаў сацпадтрымкі.

«Сістэма будзе ўдасканальвацца», - запэўніла яна.

Міністра таксама спыталі аб выкананні прэзідэнцкага задання па росце сярэдняга заробку. Касцевіч падкрэсліла, што тут важная «счэпка росту зарплаты з ростам прадукцыйнасці працы».

«Не па кожным прадпрыемстве зарплата да канца года можа вырасці да 1000 рублёў. У бліжэйшы час мы плануем выехаць на месца, каб зладзіць мазгавы штурм па гэтым пытанні», - распавяла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?