Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017», якое пройдзе восенню на тэрыторыі Беларусі, неабходна правесці максімальна празрыста. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння пры дакладзе задумы маючага адбыцца вучэння.

«Маючае адбыцца мерапрыемства абсалютна празрыстае, і я патрабую ад усіх вас, каб гэтае мерапрыемства на тэрыторыі нашай краіны было празрыстым і ўсе мерапрыемствы былі даступныя не толькі для нашых сяброў па АДКБ, ЕАЭС, СНД, але і для прадстаўнікоў Паўночнаатлантычнага блока - НАТО. Мы нічога не хаваем і хаваць не павінны. Калі натаўцы хочуць прысутнічаць на нашым вучэнні, калі ласка. Тым больш, я такую інфармацыю і такія сігналы з іх боку ўжо атрымліваю», — заявіў ён.

«Яшчэ раз хачу падкрэсліць для тых, хто пасылае гэтыя сігналы: мы ні ад каго не зачыняемся. Мы запросім усіх жадаючых на гэтыя вучэнні. І вы ўбачыце, што яны маюць выключна абаронны характар. Што ні мы, ні Расійская Федэрацыя на гэтым кірунку не збіраемся не тое што на кагосьці наступаць, мы не збіраемся каго б там ні было правакаваць тут. ні ў якім разе. мы на ўсялякі выпадак рыхтуемся забяспечыць сваю бяспеку ў любой сітуацыі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Прыбыццё і знаходжанне расійскіх войскаў на нашай тэрыторыі павінна пакінуць у памяці афіцэраў і салдат, нашых гасцей, толькі станоўчыя эмоцыі. Гэта нашы людзі. Нам разам адстойваць нашу абарону і бяспеку», - дадаў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?