Аляксандра Шаўка пакаралі 10 суткамі арышту за парушэнне арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Шаўко быў затрыманы адразу пасля сходу ў Мазыры і амаль двое сутак правёў у ізалятары. Працаваў Аляксандр Шаўко ў нафтаздабыўнай галіне. Паўтара года ўжо не мае працы. «Я таму й выйшаў на плошчу, што няма з чаго жыць. Набалела, хацеў выказацца», — распавядаў пра матывы выхаду на плошчу Аляксандр.

18 сакавіка, нягледзячы на дождж і мокры сьнег, у Мазыры на цэнтральную плошчу выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадавальненне дэкрэтам № 3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.

Каля 12-й гадзіны ў суд прывезьлі таксама Аляксандра Барысенку і Аляксандра Трошку. Яны таксама былі затрыманыя пасля сходу на цэнтральнай плошчы і ад суботы знаходзіліся ў Мазырскім ізалятары часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?