Кітайскія навукоўцы распрацавалі спосаб вызначэння групы крыві, які займае каля 30 секунд. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Science Translational Medicine, піша БЕЛТА.
Папяровыя палоскі для тэстаў утрымліваюць спецыяльны фарбавальнік. Пры судотыку з крывёю папера змяняе колер у залежнасці ад групы крыві. Папяровы тэст здольны распазнаць рэдкі тып крыві з адмоўным рэзус-фактарам.
Даследчая група лічыць, што гэтая тэхналогія падыходзіць для выкарыстання падчас ваенных дзеянняў, а таксама ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў.





