Зладзеі абчысцілі сельскую лазню ў Ганцавіцкім раёне, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама маёр міліцыі Ілья Помін.

Пра інцыдэнт праваахоўнікам паведаміў дырэктар Ганцавіцкага раённага ЖКГ, на балансе якога знаходзіцца грамадская лазня ў вёсцы Агарэвічы. З восені мінулага года аб'ект не функцыянуе. Мяркуючы па ўзламаным замку, зламыснікі прабраліся ўнутр будынка праз ўваходныя дзверы. У адным з памяшканняў дэмантавана 115 кв. м абшыўкі з панэляў ПВХ, у іншым — 90 кв. м вагонкі. Знятыя электралічыльнік і электраправодка, вынесеныя чатыры міжпакаёвыя дзверы з масіва дрэва і столькі ж прыбораў ацяплення.

Па факце крадзяжу Ганцавіцкі РАУС праводзіць праверку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру