Банкаматы ААТ «Белаграпрамбанк» больш за два тыдні могуць працаваць з перабоямі ў Мінску і Мінскай вобласці. Такая інфармацыя размешчаная на сайце банка.
«У сувязі з правядзеннем работ па рэарганізацыі сеткі банка ў перыяд з 23 сакавіка па 7 красавіка могуць назірацца перабоі ў працы банкаматаў і інфакіёскаў банка, размешчаных у Мінскай вобласці і часткова ў Менску», — гаворыцца ў паведамленні.
Падрабязны пералік банкаматаў і інфакіёскаў, у якіх магчымыя збоі, размешчаны на сайце банка.
Белаграпрамбанк прыносіць прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.





