У верасні ўпершыню ў Смаргоні правядуць фестываль абаранкаў, расказалі ў смаргонскім райвыканкаме.

— Наведвальнікам музея мы заўсёды расказваем пра абаранкі, — распавяла навуковы супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага музея ў Смаргоні Вольга Самаркіна. — Гэта такі сімвал горада, як і знакамітыя мядзведзі.

Смаргонь традыцыйна лічаць радзімай абаранкаў. Менавіта тут, сцвярджаюць навукоўцы, упершыню пачалі рабіць вузкія палоскі з цеста і выпякаць з іх «абваранкі» — вырабы з абваранага цеста.

Мяркуюць, што абаранкі першапачаткова выкарыстоўвалі ў якасці «пайка» для выхаванцаў «мядзвежай акадэміі» і іх кіраўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?