У Беларусі даражэюць некаторыя паслугі паштовай сувязі. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ №19 ад 10 сакавіка 2017 года, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, павышаюцца некаторыя фіксаваныя тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання для фізічных асоб. З Br0,36 да Br0,42 вырасце кошт перасылкі па Беларусі лістоў або бандэроляў вагой да 20 г, паштовай карткі.

Аналагічныя паслугі для ІП і юрасоб падаражэюць з Br0,3 да Br0,35.

Пастанова ўступае ў сілу праз 5 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?