Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 21 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да рэгіянальнага каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяны Севярынец.

Яе абвінавачвалі ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 КаАП). Севярынец атрымала штраф у памеры 50 базавых велічынь (1150 рублёў).

Таццяна Севярынец заявіла, што сума штрафу складае амаль чатыры яе пенсіі.

Справу разглядала суддзя Алена Жарыкава.

Пратакол на Таццяну Севярынец склалі 26 лютага - жанчыну затрымалі неўзабаве пасля Маршу недармаедаў на выхадзе з крамы недалёка ад яе дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?