Замест шэсця 25 сакавіка незадаволеным берасцейцам прапануюць наведаць гарвыканкам і абмеркаваць праблемы з мясцовымі ўладамі.

«З мэтай эфектыўнага разгляду праблемных пытанняў, у вырашэнні якіх неабходны ўдзел гарадской выканаўчай улады і органаў мясцовага самакіравання, запрашаем усіх зацікаўленых жыхароў нашага горада прыняць удзел у сустрэчы з кіраўніцтвам Брэсцкага гарвыканкама і дэпутатамі гарадскога Савета», - паведамляе сайт Брэсцкага гарвыканкама.

На сустрэчы будзе прысутнічаць і старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Аляксандр Рагачук

Нагадаем, 5 сакавіка ў Брэсце адбыўся Марш недармаедаў, у якім прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек. Тады да мітынгоўцаў выйшлі прадстаўнікі ўлады і прапанавалі правесці перамовы ў Брэсцкім гарвыканкаме. Частка людзей пагадзілася пагутарыць з уладамі, іншыя — адправіліся маршам па вуліцах Брэста.

Незадаволеныя берасцейцы ў гарвыканкаме 5 сакавіка

Незадаволеныя берасцейцы ў гарвыканкаме 5 сакавіка

Людзі, якія пагадзіліся пагаварыць з уладамі заявілі старшыні гарвыканкама Рагачуку сваё патрабаванне — адмяніць дэкрэт № 3. Той паабяцаў перадаць гэтае патрабаванне «вышэйшым уладам».

Таксама людзі запатрабавалі вырашыць праблему недахопу працоўных месцаў. Аляксандр Рагачук тады распавёў, што ў бліжэйшы час з'явіцца шмат працоўных месцаў у галіне будаўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?