Упэўненасць у гэтым выказаў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў прадпрыемстваў кампаніі «Кронаспан» у Магілёве.

Кіраўнік краіны адзначыў, што Беларусь у ліку іншага прывабная для інвестараў па прычыне наяўнасці працоўных рэсурсаў, высокага ўзроўню адукацыі. Таму ў краіне створаны ўмовы для развіцця розных галін — ад дрэваапрацоўкі да ІТ-тэхналогій.

«З айцішнікамі нядаўна сустракаўся. Паглядзіце: у Беларусі па ІТ-тэхналогіях будзе выбух. Мы прайшлі першы этап, калі да нас прыязджалі, заказвалі ўсякія цацанкі і мы на кагосьці працавалі, — сказаў ён. — Цяпер пастаўлена задача: тут распрацоўваем праграмнае забеспячэнне, тут ствараем вытворчасць і прадаем гатовы прадукт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?