Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Бягун затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння ў час размовы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі «Кронаспан».

Дзмітрый Бягун падазраецца ў атрыманні хабару ад бізнэсоўца за ўвод у строй аб'екта з парушэннем патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі.

«Хабар браў. На месцы ўзялі ўсіх. Чаго крыўдзіцца на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намеснікі міністра, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Свеціць восем гадоў мінімум. Дарабіць да генеральскай пасады, каб у турме правесці час».

Пры гэтым кіраўнік краіны звярнуў увагу, што ў такіх выпадках чыноўнікі не самі прымаюць аб'екты з парушэннямі, а даручаюць гэта сваім падначаленым. «Так загнівае грамадства, гнілатой пакрываецца, — дадаў кіраўнік дзяржавы. - Намеснік міністра, вялікі чалавек. Што табе трэба, працуй. Чаго табе не хапае?».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?