Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання ў Магілёве прадпрыемства «Кронаспан АСБ», паведамляе яго прэс-служба

Кіраўнік дзяржавы на прыкладзе прадпрыемства распавёў, што інвестары ў Беларусі могуць скарыстацца рознымі ільготамі і паслабленнямі. «Калі яны, як ваша прадпрыемства, працуюць сумленна, я ім паабяцаў: падтрымаем яшчэ па нейкіх напрамках. І я, і члены ўрада, і міністры ўнікаюць у сітуацыю і робяць насустрач адпаведныя рухі», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў Беларусі ў цэлым створаны спрыяльныя ўмовы для прыцягнення інвестараў. «Я не ведаю, што яшчэ зрабіць, каб лішні раз даказаць, што тут для ўкладвання інвестыцый створаны спрыяльныя ўмовы. У нас стабільнае грамадства, у нас ціхая, спакойная краіна. У нас улада (не яна памыляецца, недзе адпускае памылкі; і я магу рабіць памылкі, я ж таксама чалавек), пагадзіцеся, не горшая. Мы не раскралі краіну, не дапусцілі абвалу. Тыя ж бяспека і стабільнасць выцякаюць з дзейнасці ўлады «, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?