Аляксандр Лукашэнка забараніў праводзіць скарачэнні на прадпрыемствах і ў арганізацыях і звальняць работнікаў без узгаднення з мясцовымі органамі ўлады. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час размовы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі «Кронаспан».

«Ні ў якім разе нельга скарачаць і звальняць людзей без ўзгаднення з мясцовымі органамі ўлады», — заявіў ён.

Ён патлумачыў, што гэтае рашэнне прадыктаванае не намерам застапарыць працэс звальненняў і прыёму на працу. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ёсць і несумленныя работнікі, якія не трымаюцца за працу.

«Натуральна, кіраўнік такіх людзей трымаць не будзе. І не трэба. А сёння ж, калі я патрабую сярэдні заробак у Br1 тыс., ужо некаторыя падумваюць: так, дамо Br1 тыс., але скароцім пэўную колькасць людзей, у тым ліку нармальных работнікаў, — адзначыў ён. — Вось гэтага без узгаднення з мясцовымі органамі ўлады рабіць нельга».

Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, што гэта звязана з неабходнасцю працаўладкавання вызваляемых работнікаў у іншым месцы. «Нельга ў цяжкі час выкідваць людзей на вуліцу. Гэта няправільна. Няхай гэта не рынкава, але пакуль мы будзем дзейнічаць гэткім чынам», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?