Хлопцы прыехалі на стаянку да ўніверсітэта, дасталі з машыны аўтамат і некалькі разоў стрэлілі ў паветра, чым не на жарт спалохалі студэнтаў і мінакоў. Гэта адбылося яшчэ ў панядзелак, 6 сакавіка, на вуліцы Даватара, дзе размяшчаецца юрыдычны факультэт ГрДУ, перадае выданне «Вячэрні Гродна». 

Відавочцы расказалі, што бачылі ў руках двух хлопцаў аўтамат, падобны да аўтамата Калашнікава, яны былі на машыне з мінскімі нумарамі. Страляць у паветра яны сталі раптам, а стрэлы былі вельмі гучнымі. Ужо праз некалькі хвілін на месца здарэння прыехала некалькі міліцэйскіх машын. Хлопцаў, якія навялі страх на мінакоў, затрымалі.

«Быў канфіскаваны прадмет, падобны да аўтамата. Было выяўлена, што ён не з'яўляецца агнястрэльнай зброяй», — паведаміў першы намеснік начальніка АУС Ленінскага раёна Гродна, начальнік крымінальнай міліцыі Аляксей Алдошын. Цяпер праводзіцца праверка. Паколькі зброя не была агнястрэльнай, парушальнікаў могуць пакараць па адміністрацыйным кодэксе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру