Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што галасаванне за пашырэнне яго паўнамоцтваў на рэферэндуме стане найлепшым адказам «фашысцкай і жорсткай» Еўропе, піша ВВС.

«Гэтая Еўропа — як да Другой сусветнай вайны: расісцкая, фашысцкая, жорсткая Еўропа. Антыісламская і антытурэцкая Еўропа», — заявіў Эрдаган у аўторак на мітынгу ў Анкары.

Адносіны паміж Турцыяй і Еўропай сур'ёзна абвастрыліся пасля таго, як некалькі краін забаранілі ўезд турэцкім палітыкам, якія збіраліся правесці сустрэчы з суграмадзянамі напярэдадні рэферэндуму. З-за гэтага канфлікту турэцкія ўлады ўжо неаднаразова заяўлялі аб росквіце фашызму ў Еўропе.

У панядзелак канцлер Германіі Ангела Меркель у чарговы раз заклікала Турцыю спыніць параўнанні з нацыстамі і заявіла, што Берлін захоўвае за сабой права блакаваць будучыя прыезды турэцкіх чыноўнікаў, калі яны не будуць адпавядаць нямецкім законам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?