Гэта першая дазволеная акцыя ў Горадні за два дзесяцігодзьдзі, кажа кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі «Гавары праўду» Дзьмітры Бандарчук.

Сёньня гарадзкія ўлады выклікалі Бандарчука ў выканкам і паведамілі, што заява задаволена. Акцыя пройдзе 25 сакавіка з 12 да 14.30 у Калоскім парку каля стэлы 850-годзьдзя Горадні.

Паводле кіраўніка кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева, рашэньне падаць заяўку на правядзеньне акцыі 25 сакавіка было прынятае пасьля сустрэчы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці з уладамі Горадні.

Сёньня ўлады таксама дазволілі шэсьце і мітынг на 25 Сакавіка ў Берасьці. Пра гэта паведаміў старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ і адзіны заяўнік акцыі Зьміцер Шыманскі.

Збор удзельнікаў прызначаны на 12.00 на скрыжаваньні праспэкту Машэрава і бульвару Касманаўтаў. Шэсьце пройдзе праспэктам Машэрава, далей пешаходнай вуліцай Савецкай, затым вуліцай Будзённага да плошчы Свабоды, дзе адбудзецца мітынг. Заканчэньне акцыі а 15.00.

У панядзелак стала вядома, што акцыю на Дзень Волі ў Віцебску мясцовыя ўлады забаранілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?