Кампанія Apple выпусціла новыя варыяцыі iPhone7 і iPhone7 Plus. Мадэлі ўпершыню выкананыя ў ярка-чырвоным колеры, паведамляюць інфармагенцтвы.

Чырвоная версія iPhone была выпушчаная ў рамках дабрачыннай кампаніі (RED), якая накіравана на барацьбу са СНІДам. Таму частка грошай ад продажу пойдуць у Глабальны фонд для барацьбы са СНІДам.

Гаджэт будзе даступны ў дзвюх варыяцыях: на 128 і 256 Гб. Купіць чырвоны іРһопе можна будзе ўжо з 24 сакавіка.

Таксама кампанія прэзентавала новы iPad. Прылада вельмі падобная да iPad Air 2, аднак абсталяваная 64-бітным працэсарам. У продаж яна паступіць 24 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0