Фота Настассі Роўды, НН.

Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха быў затрыманы невядомымі пасля цырымоніі ўручэння прэмій «Дэбют» Беларускага ПЭН-цэнтра, што прайшла ўвечары 21 сакавіка ў выставачнай прасторы «ЦЭХ» на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску.

Адразу пасля цырымоніі асобы ў цывільным брутальна затрымалі і звезлі Яўдаху. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла Вера Сцебурака. 

Як стала вядома пазней, дома ў яго таксама быў ператрус.

Алесь Яўдаха займаўся гандлем кнігамі поштай і ўразнос, гэта быў бізнэс з малымі абаротамі. Ён прадаваў кнігі Быкава, Арлова, Барадуліна.

Праз сваю дзейнасць ён ужо меў праблемы падатковага характару ў 2010—2012 гадах, якія скончыліся судом і штрафам. Яму прысудзілі год абмежавання волі без накіравання на хімію і штраф 57 мільёнаў, на сплату якога збіралі грошы ўсёй беларускай грамадой. Сам Яўдаха звязваў першую справу з тым, што ўзяў на распаўсюд у тым ліку кнігу «Маладафронтаўцы».

Вось ягоная кнігарня «Кнігі — поштай».

Будзе дапаўняцца.


Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру