Галандскія навукоўцы правялі даследаванне, у выніку якога высветлілі, што холад у памяшканні і на вуліцы зніжае рызыку развіцця атлусцення і дыябету другога тыпу, паведамляюць інфармагенцтвы.
Даследчыкі вывучылі даныя па сярэдніх тэмпературах і дыябеце ў пяцідзесяці штатах ЗША, на востраве Гуам, Пуэрта-Рыка, а таксама Віргінскіх астравах. Гэта паказала, што чым цяплей, тым больш людзей, якія пакутуюць на дыябет. Спецыялісты выявілі, што ў людзей, якія праводзяць шмат часу ў цёплых дамах і офісах, шанец развіцця дыябету і атлусцення прыкметна вышэйшы.
Гэта адбываецца праз тое, што, чым цяплей, тым менш наша цела выдаткоўвае энергіі на абаграванне, з-за чаго можа развівацца дыябет другой ступені і атлусценне. Таму навукоўцы раяць спаць з адкрытым акном.