Міністр унутраных спраў Францыі Бруно ле Ру падаў у адстаўку на фоне буйнога карупцыйнага скандалу. Міністра падазраюць у тым, што ён забяспечыў сваім дочкам добра аплатную працу ў французскім парламенце, паведамляе ВВС.

Каментуючы рашэнне аб адстаўцы, 51-гадовы сацыяліст ле Ру сказаў, што не хоча, каб расследаванне ў дачыненні да працы яго дачок «падрывала працу ўрада».

Новым міністрам унутраных спраў краіны прызначаны Маціяс Фёкль, які з 2014 года працаваў гандлёвым сакратаром у французскім міністэрстве замежных спраў.

Абвінавачванні ў адрас ле Ру загучалі пасля таго, як з'явілася інфармацыя, што ён уладкаваў сваіх дачок на працу памочніцамі дэпутата, дзе яны прапрацавалі некалькі гадоў, атрымліваючы салідную зарплату: за ўсё дочкам міністра выплацілі каля 60 тысяч даляраў бюджэтных грошай.

Ле Ру не адмаўляў, што яго дачкі працуюць у парламенце, але паказваў, што такая практыка не забароненая законам. Аднак з-за павышанай публічнай цікавасці да справы пракуратура пачала папярэдняе расследаванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру