У 2017 годзе Расія правяла самае маштабнае скарачэнне ваенных выдаткаў за апошнія чвэрць стагоддзя. Федэральнае казначэйства Расіі апублікавала чарговую справаздачу, у якім пацвердзіла зніжэнне бюджэтных расходаў на абарону, паведамляе BSBlog са спасылкай на партал janes.com.

Паводле справаздачы, выдаткі Мінабароны РФ у бягучым годзе будуць зрэзаныя з 3,8 ($65,4 млрд) да 2,8 трлн рублёў ($48,4 млрд) — гэта каля 26%. Такім чынам, у сусветным рэйтынгу ваенных выдаткаў Расія апусціцца з чацвёртага месца на восьмае, прапусціўшы наперад Вялікабрытанію, Індыю, Францыю, а таксама Японію або Германію, ваенныя бюджэты якіх у папярэднія гады былі прыкладна аднолькавыя. Летась Расія перамясцілася з трэцяй пазіцыі на чацвёртую, памяняўшыся месцамі з Саудаўскай Аравіяй.

Гэта першае істотнае скарачэнне ваенных выдаткаў Расіі за апошнія гады. Так, з 2011 года бюджэт Мінабароны РФ штогод павялічваўся амаль на 20%. Цяперашняе скарачэнне абароннага бюджэту на амаль 26% ад запланаванага верне выдаткі Мінабароны на ўзровень 2014 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру