Сярэдні ўзровень аплаты па прапанаваных у Мінску вакансіях складае каля Br500, паведаміла журналістам намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Таццяна Кудзевіч.

Разам з тым сустракаюцца прапановы з заробкам звыш 1 500 рублёў. Не толькі для кіраўнікоў прадпрыемстваў, але і для прадстаўнікоў рабочых прафесій.

У прыватнасці, цясляру-бетоншчыку і электрамантажнікам па электраабсталяванні, сілавых і асвятляльных сетак наймальнікі гатовы заплаціць Br1,7 тыс. Таксама свабоднымі застаюцца звыш 30 вакансій дырэктараў з аплатай больш як Br1,5 тыс. На высокі заробак могуць разлічваць загадчыкі вытворчасцю (ад Br1,5 тыс.), інжынеры-праграмісты (Br1,5-5 тыс.), камандзіры паветранага судна (каля Br6 тыс.), менеджары па маркетынгу і інш.

«У асноўным попытам на рынку працы карыстаюцца высокакваліфікаваныя работнікі», — адзначыла Таццяна Кудзевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру