У панядзелак «Укртранснафта» скончыла працы па выцясненні воднага кансерванта і запаўненні нафтаправода «Мазыр — Броды» І-й чаргі нафтай гатунку Urals, што дае магчымасць аднавіць трубаправодныя пастаўкі нафты з Адэсы ў Беларусь. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на першага намесніка гендырэктара «Укртранснафты» Андрэя Пасішніка.

Укртранснафта

Укртранснафта

Увядзенне ў эксплуатацыю ўчастка «Мазыр — Броды» нафтаправода «Дружба», які на працягу апошніх трох гадоў знаходзіўся ў рэжыме ўтрымання ў бяспечным стане, запланавана на гэтым тыдні. З 2014 года транзіт расійскай сыравіны праз тэрыторыю Украіны ў напрамку Еўропы ажыццяўляўся паралельнай ніткай нафтаправода «Дружба».

Запуск першай чаргі нафтаправода не толькі дазволіць істотна знізіць выдаткі на электраэнергію, звязаныя з транспарціроўкай нафты, ён таксама з'яўляецца завяршальным тэхнічным этапам для магчымасці аднаўлення транспарціроўкі нафты з мора на Мазырскі НПЗ, гаворыцца ў паведамленні Пасішніка.

У лістападзе 2016 года міністр рэгіянальнага развіцця Украіны Генадзь Зубко заявіў, што Украіна прапрацоўвае магчымасць паставак азербайджанскай або іранскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. У прыватнасці, канцэрн «Белнафтахім» і «Укртранснафта» павінны былі да канца 2016 года адпрацаваць эканамічны аспект паставак нафты ў Беларусь праз Украіну.

Пасішнік тлумачыў журналістам, што кошт азербайджанскай нафты неканкурэнтны ў параўнанні з расійскімі ільготнымі пастаўкамі. Але паколькі расіяне знізілі пастаўкі нафты ў Беларусь, то частка свабодных магутнасцяў НПЗ могуць аддаць пад давальніцкую перапрацоўку і зарабіць на працэсінгу. Пасішнік сцвярджаў, што да кампаніі звяртаецца «мноства трэйдараў», гатовых пастаўляць нафту на перапрацоўку на Мазырскі НПЗ. «Укртранснафта» зацікаўлена ў рэалізацыі гэтага праекта выключна ў частцы запуску нафтаправода з Паўднёвага і атрыманні дадатковага прыбытку на аказанні транспартных паслуг», - тлумачыў пазіцыю кампаніі Пасішнік, піша oilnews.

Бонусам для трэйдараў, якія захочуць транспартаваць нафту ў Беларусь праз Украіну, з'яўляецца таксама зніжэнне на 75% партовых збораў у порце «Паўднёвы».

Транзіт у Беларусь не залежыць ад дазволаў украінскага Кабміна. Для гэтага праекта патрэбна згода беларускага боку і іх дамоўленасці з трэйдарамі. Але 42,5% акцый Мазырскага НПЗ належыць «Слаўнафце», якой на парытэтных умовах валодаюць «Раснефць» і «Газпром нафта». Гэты аспект дадае ўгодзе рызыкі, адзначаюць украінскія эксперты.

Транзіт у Беларусь не залежыць ад дазволаў украінскага Кабміна. Для гэтага праекта патрэбна згода беларускага боку і іх дамоўленасці з трэйдарамі. Але 42,5% акцый Мазырскага НПЗ належыць «Слаўнафце», якой на парытэтных умовах валодаюць «Раснефць» і «Газпром нафта». Гэты аспект дадае ўгодзе рызыкі, адзначаюць украінскія эксперты.

У лютым Нацыянальная іранская нафтавая кампанія (NIOC) пацвердзіла, што Беларусь набыла 80 тыс. тон іранскай сырой нафты.

У галоўнай дыспетчарскай Адэскага порта TUT.BY паведамілі пра тое, што танкер Sienna з іранскай нафтай (79 150 тон) з прызначэннем Беларусь (Мазыр) быў ашвартаваны ў прычале порта, які знаходзіцца ў апераванні кампаніі «Сінтэз Ойл», 19 сакавіка. Адпраўка судна — 24 сакавіка.

З мінулага года азербайджанская нафтавая дзяржкампанія SOCAR стала аператарам гэтага тэрмінала, які належыць групе «Прыват» і братам Суркісам на парытэтных пачатках. Дадзены праект быў рэалізаваны ў комплексе з дамоўленасцямі аб штогадовай пастаўцы за 1,3 млн т азербайджанскай нафты на крэменчугскую «Укртатнафту», таксама кантраляваную «Прыват». Па наяўнай інфармацыі, у гэтым ключы разглядаўся варыянт з пастаўкамі азербайджанскай нафты і для Мазыра. У прыватнасці, гаворка ішла аб трох танкерах, або 240 тыс. т нафты ў месяц, якая будзе прымацца з мора і падавацца на Мазырскі НПЗ па сістэме нафтаправодаў «Укртранснафты».

***

Па дадзеных Reuters, Беларусь ў 2016 годзе імпартавала ў агульнай складанасці 560 тысяч тон азербайджанскай нафты гатункаў Azeri Light і CPC Blend. Але гэтыя пастаўкі спыніліся ў студзені гэтага года, бо Беларусь шукала іншыя варыянты замены расейскай нафты Urals.

Крыніца ў нафтавай сферы сказаў TUT.BY, што Украіна зацікаўлена ў доўгатэрміновых пастаўках. Паводле яго слоў, трэба закантрактава пастаўку не менш за 1 млн тон нафты ў год. «З парадку дня пастаўкі альтэрнатыўнай нафты ніхто не здымаў. Але важна разумець эканоміку ўсяго гэтага», — рэзюмаваў суразмоўца.

Беларусь вымушана шукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты ва ўмовах скарачэння паставак з Расіі ў сувязі з неўрэгуляванымі спрэчкамі па газавым доўгу Мінска перад Масквой.

У студзені Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад беларускага ўрада знайсці альтэрнатыўныя крыніцы нафтавых паставак. Пазней беларускі лідар сказаў, што паміж Мінскам і Масквой была дамоўленасць аб пастаўках нафты з Расіі ў Беларусь на 24 млн т штогод, але потым «да 18 млн скарацілі, а наогул кажуць, 12 млн будзем пастаўляць». Пакуль па выніках першага паўгоддзя вымалёўваюцца 8 млн тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?