П'яны расіянін быў зняты з цягніка за дэбош падчас пашпартнага кантролю на мяжы, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся 22 сакавіка ў пункце пропуску «Гудагай». Пры афармленні цягніка Калінінград—Масква смаргонскія памежнікі затрымалі 62-гадовага грамадзяніна Расіі. Жыхар Калінінграда падчас пашпартнага кантролю стаў абражаць пагранічны нарад і адмаўляўся прад'яўляць пашпарт. Прычынай такіх неадэкватных паводзін аказалася алкагольнае ап'яненне. Агляд паказаў наяўнасць 1,23 праміле алкаголю ў яго крыві.

Расіянін затрыманы для далейшага разбору. Пачаты адміністрацыйны працэс па арт 23.5 і арт. 23.32 Каап РБ (абраза службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў і парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь). Яму пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0