«Несанкцыянаваная вулічная акцыя ў Мінску не знайшла падтрымкі ў грамадстве», — піша дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Фота, якім БелТА праілюстравала артыкул

«Напярэдадні гарадскія ўлады папярэдзілі аб тым, што ўсе несанкцыянаваныя сходы людзей у горадзе прызнаюцца незаконнымі, адпаведна, іх удзельнікі падпадаюць пад дзеянне адміністрацыйнага кодэкса.

Нягледзячы на гэта, сёння ў раёне 14.00 у Мінску ўдзельнікі акцыі спрабавалі сабрацца каля будынка Акадэміі навук. Супрацоўнікі міліцыі папярэджвалі людзей аб адказнасці за ўдзел у акцыі і прасілі разысціся. Аднак нешматлікая частка тых, хто сабраўся, прыняла рашэнне прайсці ад Акадэміі навук і ўздоўж праспекта Незалежнасці ў бок плошчы Якуба Коласа. Каб забяспечыць бяспеку, супрацоўнікі АМАПа вымушаныя былі перакрыць праспект Незалежнасці. У чарговы раз з дапамогай гучнагаварыцеляў супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі людзей аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі, нагадалі аб адказнасці за парушэнне заканадаўства, папрасілі разысціся. Пасля чаго колькасць людзей значна паменела. Разам з тым, частка з іх вырашыла прайсці ў бок плошчы Перамогі. У хуткім часе акцыя завяршылася.

Як паведамлялі журналісты розных СМІ, у тым ліку і замежных, мэты, якія абвяшчаліся напярэдадні арганізатарамі акцыі, не былі падтрыманыя ў грамадстве. Асобныя ўдзельнікі акцыі наўмысна паводзілі сябе правакацыйна, відавочна імкнучыся стварыць «яркую карцінку» для тыражавання ў СМІ», — малюе сваю карціну падзей у Мінску дзяржаўнае агенцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна