25 сакавіка паралельна з разгонам Дня Волі ў сталіцы адначасова адбыліся ператрусы ў левай моладзі ва ўсёй краіне.

У гэтыя хвіліны праходзіць вобшук у кватэры Вадзіма Жаромскага і спрабуюць пранікнуць у кватэру Максіміліяна Пякарскага ў Смаргоні. Хлопцы вядомыя па «справе графітыстаў».

Як стала вядома «Нашай Ніве», прайшоў вобшук у кватэры Марыны Кастылянчанка, яе затрымалі. Вядома яшчэ пра два падобныя выпадкі.

Прыходзяць паведамленні і ад іншых актывістаў: у іх пад вокнамі дзяжурыць або грукаецца ў дзверы міліцыя ды людзі ў цывільным.

Стала вядома пра затрыманых учора ноччу анархістаў. Рамана Х. далі 21 сутак арышту, Ганне Ш. далі 13 сутак, яшчэ адной дзяўчыне далі вялікі штраф (i той толькi па стане здароўя). Ноччу былі праведзены ператрусы ва ўсіх затрыманых. Таксама былі затрыманыя двое украінцаў, інфармацыя пра іх лёс высьвятляецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?