Забарона на правоз ноўтбукаў і планшэтаў у ручной паклажы на некаторых рэйсах у ЗША і Вялікабрытанію афіцыйна ўступіла ў сілу, паведамляе ВВС.

Абмежаванні ЗША закрануць авіярэйсы з васьмі краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, меры Брытаніі — шасці краін.

Улады заявілі, што прылады велічынёй больш за смартфон трэба здаваць у багаж з-за боязі, што яны могуць утрымліваць выбуховыя рэчывы.

Забарона ЗША паўплывае на працу дзевяці авіякампаній з васьмі краін - Турцыі, Марока, Іарданіі, Егіпта, ААЭ, Катара, Саудаўскай Аравіі і Кувейта. Яны штодня здзяйсняюць каля 50 рэйсаў у амерыканскія гарады.

Кампанія Emirates з ААЭ ўжо прапанавала кліентам бясплатныя паслугі па ўпакоўцы і дастаўцы прылад у самалёт перад выхадам на пасадку, такім чынам пасажыры могуць выкарыстоўваць гаджэты пасля рэгістрацыі і аж да заходу ў лайнер.

Новыя правілы прадугледжваюць, што пасажыры, якія ляцяць з іншых краін у ЗША з перасадкай у Дубаі, змогуць выкарыстоўваць свае камп'ютары падчас першага пералёту.

Забарона Вялікабрытаніі распаўсюджваецца на прамыя рэйсы з шасці краін — Егіпта, Турцыі, Іарданіі, Саудаўскай Аравіі, Туніса і Лівана.

Яна тычыцца любых прылад, уключаючы смартфоны, буйнейшыя за 16 см у даўжыню, 9,3 см у шырыню і 1,5 см у вышыню. Большасць смартфонаў укладваюцца ў гэтым параметры.

Ведамства патлумачыла гэтую меру з'яўленнем інфармацыі пра спробы экстрэмістаў замаскіраваць выбуховыя прылады ў ноўтбуках, планшэтах, камерах, DVD-плэерах і электронных гульнявых прыладах.

У ведамстве заявілі, што бомбы былі схаваныя ў такіх прадметах, як банкі з-пад газіроўкі (крушэнне расійскага самалёта ў Егіпце ў 2015 годзе, 224 чалавекі загінулі), ноўтбук выкарыстоўваўся пры няўдалым нападзе ў Самалі летась.

Еўрапейскія эксперты па бяспецы павінны сустрэцца на наступным тыдні, каб абмеркаваць забароны Вялікабрытаніі і ЗША, паведамляе газета Guardian.

Некаторыя эксперты па авіяцыі мяркуюць, што забарона можа нанесці шкоду прыбытку авіякампаній, сярод магчымых рызык — зніжэнне колькасці пасажыраў, падзенне задаволенасці кліентаў, а таксама больш высокія выдаткі на сканіраванне багажу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?