Добраахвотныя дружыннікі з аўдыявідэарэгістратарамі будуць працаваць разам з кантралёрамі ў грамадскім наземным транспарце Менска з 1 красавіка. Пра гэта паведаміў на прамой лініі 25 сакавіка генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Лявонцій Папянок, паведамляюць «Мінск-Навіны».

На яго думку, добраахвотныя дружыннікі дапамогуць пазбегнуць эксцэсаў пры афармленні кантралёрамі штрафной квітанцыі, а пры неабходнасці — і даставіць безбілетніка ў аддзяленне міліцыі для складання пратаколу аб адміністрацыйна-прававым парушэнні.

«У кожную адзінку рухомага саставу кантралёра пасадзіць мы не можам, — растлумачыў Папянок. — У параўнанні з 2015 годам іх штат павялічаны ў паўтара раза і цяпер складае 225 чалавек. У бліжэйшы час ён узрасце да 260 чалавек».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0