Фотаздымак дзяўчыны Люды, якая пачала маліцца падчас таго, як міліцыя праводзіла затрыманні ўдзельнікаў Дня Волі, абляцела сацыяльныя сеткі.

Фота з фэйсбука Марыі Ральскіце

Гераіня здымка па просьбе «Салiдарнасцi» падзялілася сваімі думкамі і адчуваннямі пра апошнія падзеі ў Мінску, а таксама патлумачыла свой учынак:

«Я працую медсястрой. Чаму вырашыла пайсцi? Ну, як ужо пiсалi ў сецiве, «пайсцi — страшна, не пайсцi — сорамна». Адно сумна — хоць 25 сакавiка свята, але iшлi туды многiя зусiм не са святочным настроем. Я некалькi год не хадзiла на мiтынгi, але, прабачце, сядзець дома, калi за апошнi месяц сотнi людзей затрымалi — не дазваляе сумленне.

Наконт таго, што мяне ўразiла. Метады ва ўлады ўсё тыя ж — напужаць, не пусцiць, затрымаць. Ну яшчэ дадалося — адсутнасць лiдараў. А вось што выклiкала абурэнне, дык гэта колькасць затрыманых, быццам вялiкай «мятлой» пачысцiлi праспект. Яшчэ была сведкай, як сталага дзядулю абражалi, бо ён проста стаяў там, дзе «нельга».

Наконт малiтвы хачу сказаць: ведаеце, калi хоць адзiн з тых хлопцаў пачуў яе, а яны чулi… Я не шукаю рэвалюцыi, я хачу кампрамiсу без гвалту. I яшчэ без амбiцый, таму мне не сорамна стаяць на каленях».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна