fifa.com
Зборная Беларусі з разгромным лікам прайграла Швецыі ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе — 4:0.
Двойчы вызначыўся Эміль Форсберг, па мячы забілі Маркус Берг і Ісаак Тэлін.
Пасля 5 гульняў зборная Беларусі з двума баламі займае перадапошні радок у табліцы.
***
Францыя — 10 (4), Швецыя — 10 (5), Нідэрланды — 7 (4), Балгарыя — 6 (4), Беларусь — 2 (5), Люксембург — 1 (4).
Сёння ў 22:45 гуляюць Люксембург — Францыя, Балгарыя — Нідэрланды.
***
28 сакавіка згуляе таварыскі матч у гасцях з Македоніяй. Наступная гульня адборачнага турніру — 9 чэрвеня супраць Балгарыі. 31 жніўня матч у гасцях супраць Люксембурга.