У пасёлку гарадскога тыпу Благадатна над мясцовай сельскай радай разам з украінскім залунаў і беларускі нацыянальны сцяг, паведаміла прэс-служба грамадскага сектару атраду «Пагоня».

Такім чынам пасялковы галава Аляксандр Тапароўскі вырашыў далучыцца да акцыі ў гонар беларускіх добраахвотнікаў і з нагоды гадавіны абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Акцыя ладзіцца грамадскім сектарам атраду «Пагоня» пры падтрымцы народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.

У яе межах 25 сакавіка ў розных гарадах над дзяржаўнымі ўстановамі былі вывешаныя беларускія нацыянальныя сцягі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна